Раіса Баравікова. Фантастычныя версіі чалавечай будучыні звычайна наднацыянальныя: аўтараў і чытачоў захапляюць новыя тэхнічныя магчымасці і парадаксальныя спосабы пабудовы грамадства.
Кніга Раісы Баравіковай — гэта чарговая спроба зрабіць фантастыку нацыянальнай. Скразны герой усіх твораў біёлаг Сымон — член беларускага экіпажа астранаўтаў, а касмадром знаходзіцца пад Раўбічамі. У кнізе пра космас адной з галоўных каштоўнасцяў з'яўляецца Беларусь і ўсё, звязанае з ёй: на чужых планетах героі, калі выпадае момант, сумуюць не па планеце Зямля, а па беларускай прыродзе, у творах ёсць сюжэтныя лініі, завязаныя на наяўнасці і значэнні льну і бульбы. Магчыма, для дарослых чытачоў гэтыя эпізоды будуць мець пэўны камічны эфект, але дзяцей захопіць займальнасць сюжэта, бо беларускасць у тэксце не навязваецца, а проста падкрэсліваецца, прысутнічае. Успрыманне тэкстаў будзе залежаць яшчэ і ад таго, наколькі чытач прыме правілы гульні: у кнізе ёсць элементы не толькі нацыянальнага, але і экалагічнага выхавання. Раіса Баравікова прапанавала новыя міфы: у казках, якія пачынаюць кнігу, фантастычным і пераканаўчым чынам тлумачыцца касмічнае паходжанне некаторых раслін і насякомых.
Агульнае ўражанне ад кнігі працуе на фарміраванне даверу да свету ці нават да космасу: беларускі экіпаж астранаўтаў жыве ў суладнасці з Сусветам і яго насельнікамі, большасць гуманоідаў з розных планет камунікуе з людзьмі без канфліктаў, а асноўную небяспеку складаюць прыродныя ўмовы планет (віхуры ў атмасферы ці вывяржэнні вулканаў), паясы астэроідаў, уздзеянне свяціл. Дынаміка ў творах грунтуецца не на ваяўнічых сутычках, а на эўрыстыцы: героі адкрываюць для сябе новыя планеты з прынцыпова іншым прыродным уладкаваннем. Спакойныя, вытрыманыя беларускія астранаўты з разуменнем прымаюць любыя дзівосы, любы выгляд мясцовага насельніцтва: героі- беларусы паважаюць сябе і сваю гісторыю, а гэта дапамагае ім паважаць іншых.
Раіса Баравікова « Казкі астранаўта ». Іван Сяркоў «Мы з Санькам у тыле ворага». Васіль Ткачоў «Незвычайны дыктант». Елена Турова «Рыжик в. Раіса Баравікова. Казкі астранаўта. Калі праз некалькі дзён мы сустрэліся з Арцёмам і я запытаўся, якое ў яго ўражанне ад Вуха, дык яго адказ склаўся ў мяне ў асобную казку: 'У ПРОСТАЙ РЭЧЫ МОЖНА НЕ ПАБАЧЫЦЬ ГАЛОЎНАГА'.. Казкі. 'Літаратура і мастацтва', 2011. Раіса Баравікова прапанавала новыя міфы: у казках, якія пачынаюць кнігу, фантастычным і пераканаўчым чынам тлумачыцца касмічнае паходжанне некаторых раслін і насякомых.. Раіса Баравікова. Казкі астранаўта. Касмічныя падарожжы беларусаў. Змеегалоўнік Руйша. Я вельмі баяўся, што аднойчы наступіць момант, калі адно з. (Доп–но:«Господа Головлевы», сказки). Ф. М. Достоевский. Раіса Баравікова. Зб. «Дрэва для райскай птушкі». Раіса Баравікова. Казкі астранаўта.
Казкі. Раіса Баравікова прапанавала новыя міфы: у казках, якія пачынаюць кнігу, фантастычным і пераканаўчым чынам тлумачыцца касмічнае паходжанне некаторых раслін і насякомых..